Булава Яўген Сцяпанавіч

Биография

Яўген Сцяпанавіч Булава – пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў інжынерам-канструктарам на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, затым у вытворчым аб’яднанні «Магілёўлес». З канца сямідзясятых гадоў выступае ў мясцовым і рэспубліканскім друку як пазаштатны карэспандэнт. З 1987 г. працуе ў штаце абласной газеты «Магілёўская праўда» мастаком, затым – намеснікам адказнага сакратара. З 1991 г. – аглядальнік абласной газеты «Магілёўскія ведамасці», а з 1994 г. – намеснік галоўнага рэдактара гэтай газеты. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў горадзе Магілёве.

Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:

«Наскальная живопись эпохи частичной компьютеризации» (Магілёў, 2001)
«Новый Агамемнон» (Магілёў, 2002)
«Друг» (Магілёў, 2004)
«Абзац» (Магілёў, 2007)
«Крылья судьбы» (Магілёў, 2009)
«Поцелуй медузы» (Магілёў, 2009)
«Спартак» навсегда» (Магілёў, 2010)
«Парад планет» (2013)
«Тусовка в стиле ретро» (2015)
«Дубровенка Forever» (2018)
«Пятьсот тридцать шесть» (2019)
«У каждого свой Эбби Роуд» (Могилев, 2020)

Галерея