Iнтэграваныя ўрокi

Паважаныя настаўнікі!

   Запрашаем навучэнцаў 9-11 класаў на інтэграваныя ўрокi, прысвечаныя беларускім пісьменнікам і паэтам. Інтэграваныя ўрокі распрацаваны па творчасці І. П. Шамякіна «Сэрца на далоні часу», І. П. Мележа «Палескай зямлі волат», Я. Янішчыц «Чароўная кветка беларускай паэзіі», Ул. Караткевіча «Рыцар зямлі беларускай», В. Быкава «Святло далёкай зоркі», Я. Коласа «Не змоўкне голас песняра», Я. Купалы «Паэт беларускай зямлі»А.В. Пысіна «А памяць незабыўна плешча ў сэрца».

У праграме ўрока:

  • літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту»;
  • прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменнікаў;
  • праслухоўванне любімых музычных кампазіцый аўтараў;
  • чытанне вершаў і ўрыўкаў з твораў аўтараў вядомымі дзеячамі Беларусі;
  • віртуальнае знаёмства з музеямі аўтараў;
  • прагляд дакументальнай стужкі «Гэта мы» пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.

Мерапрыемства магчыма правесьці ў бібліятэцы-філіяле №2 імя І.Шамякіна, або на базе школы. Працяг урока  45-50 хвілін. Кошт мерапрыемства: 2,50 руб./чал.

Запіс па тэл.: 65-53-66; м.т.+375336263918 (МТС).

        

Views: 69