Людміла Баглей

Бiяграфiя

Аўтар графічных малюнкаў Людміла Баглей нарадзілася і вырасла ў г. Магілёве. Вучылася ў ДУА «Сярэдняй школе № 24» г. Магілёва.

Скончыла Магілеўскі архітэктурна — будаўнічы каледж па спецыяльнасці «Архітэктура». Працягвала вучобу па спецыяльнасці ў БДПА ў Мінску.

Працавала архітэктарам ў адным з праектных інстытутаў г. Мінска.

З дзяцінства любіць чытаць і маляваць. І вось, праз гады, зноў адкрыла для сябе цудоўны свет творчасці.

Кніжная ілюстрацыя па сваёй сутнасці дзіўная, спалучае ў сабе свет малюнка і свет кнігі, тэксту. І як лічыць Людміла, любая творчасць — свет, у якім, дзе рэальнасць, а дзе выдумка — кожны вызначае для сябе сам.

І як першая спроба алоўка — малюнкі да зборніка беларускіх легенд Яна Баршчэўскага.

Галерэя