«Каб мова беларуская гучала»

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Лідзія Полазава

У чытальнай зале бібліятэкі арганізавана кніжная выстава «Каб мова беларуская гучала», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага.

Мова кожнага народа самабытна і мае выразы, якія адлюстроўваюць менталітэт і традыцыі нацыі. Мова фармipуе свядомасць чалавека.

Беларуская мова — адна з дзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне.

На выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная нашай роднай мове. Гэта і беларускі фальклор, асветнікі Зямлі беларускай, а таксама лепшыя творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў, розныя віды слоўнікаў, даведнікаў, вучэбных дапаможнікаў і iнш.

Любіце і шануйце родную мову!
Няхай гучыць беларускае слова!

Выстава будзе дэманстравацца да 25 лютага.

DSCN8641

Просмотров: 17