«Літ-алея «Мая Беларусь»

Дарагія магілеўчане і госці нашага горада!

Запрашаем Вас на нашу святочную пляцоўку «Літ-алея «Мая Беларусь», прымеркаваную да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якая пройдзе 3 ліпеня на вуліцы Ленінскай з 12 да 18 гадзін. У гэты цудоўны дзень кожнага з вас чакае насычаная і цікавая праграма.

Атрымаць незабыўныя ўражанні ад унікальнасці беларускіх традыцый можна будзе на пляцоўцы «СВЯТОЧНЫ WEEKEND З ПАМЕТКАЙ «ЭТНА». Незвычайная «Арт-вёсачка «БЕЛБУКВАЯЖ» (аб’ёмныя дэкарацыі ў нацыянальным стылі), цудоўныя беларускія фільмы, квіз-выстава з разнастайнымі гульнямі «БЕЛАРУСЬ ад А да Я», а таксама інтэрактыўныя гульнi: «Кулінарнае кола», лінгвістычнае даміно «Смак беларускай мовы», міні-квэст «Скарбніца роднай мовы» – будуць радаваць і дарослых, і маленькіх удзельнікаў свята.

Музычна-забаўляльная праграма сабярэ ўсіх аматараў караоке, цудоўнай жывой музыкі, музычных конкурсаў.

Самых маленькіх магілеўчан чакае арыгінальная зона адпачынку і чытання, з мягкімі пуфамі і грушамі, займальныя конкурсы, чытанкі-маляванкі-забаўлянкi, вершы і казкi, а таксама мультсалон «За беларускім казачным клубком», настольныя гульні, конкурсы і многае-многае іншае.

Прыходзьце! Будзе вельмі цікава!

Views: 16