3 ліпеня наша рэспубліка святкавала Дзень Незалежнасці і бібліятэкі горада не засталіся ўбаку, а падрыхтавалі ўсім магілёўцам і гасцям горада насычаную і цiкавую пляцоўку «Літ-алея «Мая Беларусь».
Анімацыйная пляцоўка для дзяцей «Іграполіс па-беларуску» прапанавала ўсім жадаючым стаць удзельнікам досведаў і экспертаў і праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці ў сапраўднай лабараторыi прафесара Усезнайкіна.
На пляцоўцы «СВЯТОЧНЫ WEEKEND з ПАМЕТКАЙ «ЭТНА» ўсіх чакалі: этна-кампазіцыя «Мой родны кут», інтэрактыўныя гульні, арт-прастора «Чытанкі-маляванкі-забаўлянкі».
Пляцоўка «Арт-вёсачка «БЕЛБУКВАЯЖ» запрашала ўсіх аматараў фота на фотабутафорыі «Родны стыль» і на жывыя карціны «БЕЛАРУСІНКА».
На працягу дня можна было атрымаць асалоду ад міні-шоу мыльных бурбалак.
А завяршылася святочная пляцоўка «Літ-алея «Мая Беларусь» музычнай забавай «Спяваем i танцуем разам».
Просмотров: 13