Паважаныя сябры!
4 верасня бібліятэкі горада запрашаюць усіх на БібліяФЭСТ «Вітаю цябе, беларуская кніга!», які пройдзе ў межах Дня беларускага пісьменства.
Прыняць удзел у святкаванні зможа кожны жадаючы, так як БібліяФЭСТ пройдзе ў рэжыме ON/OFF–line!
На працягу дня, з 10.00 да 18.00 гадзін, будуць арганізаваны тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, гучныя чытанні па цікавых беларускіх кнігах.
Для тых, хто далучыцца да нас у віртуальнай прасторы пройдуць: web-гульні па-беларуску, пазнавальныя відэа-ўрокі і прэзентацыі.
Кожны жадаючы зможа праверыць свае веды беларускай мовы з дапамогай анлайн-дыктоўкі, якую арганізуе бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна ў Instagram (mgbf2), а па выніках яшчэ і атрымае сертыфікат. А слоўнікавы анлайн-марафон ад дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 (Instagram-акаунт: detskaia_biblioteka3) нагадае пра прадметы, якімі карысталіся беларусы ў сваім побыце.
Для аматараў беларускай паэзіі на сайте нашай установы (csgpb.mogilev.by) будзе прапанаваны лірычны AUDIO-BOOK «Беларускае мора».
Пазнаёміцца з творамі беларускіх аўтараў ОNLINE можна з дапамогай віртуальнай выставы, арганізаванай бібліятэкай-філіялам № 4 імя М.Ю. Лерматава ў Instagram (lermontov4bibl) і на сайце (gb4.mogilev.by). А тых, хто з’яўляляецца паклоннікам друкаванай кнігі, запрашаем да традыцыйнах выстаў (OFFLINE), арганізаваных ва ўсіх бібліятэках горада.
Хэдлайнерам нашай праграмы стане анлайн-прывітанне ад вядомай беларускай пісьменніцы Кацярыны Станіславаўны Хадасевіч-Лісавой, якая атрымала перамогу ў Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшае выданне для дзяцей і юнацтва» (public_libraries_mogilev).
Актыўна далучайцеся да цікавага часу з беларускай кнігай!
Views: 24