“Песні Белай Зямлі”

6 верасня – Дзень беларускага пісьменства і друку

Віншуем са святам усіх сяброў і суайчыннікаў!

У гонар гэтага свята, у межах БібліяФЭСТу «Вітаю цябе, беларуская кніга!», які праходзіць 4 верасня ва ўсіх бібліятэках нашага горада, ЦГБ імя К. Маркса падрыхтавала лірычны audiobook “Песні Белай Зямлі”, у які ўключылі вершы такіх выдатных беларускіх паэтаў, як: Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін, Таццяна Цвірка, Вольга Іпатава, Максім Багдановіч і Анатоль Вялюгін.

Канцэпцыя дня беларускага пісьменства прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. У 2020 годзе свята пройдзе ў Бялынічах.

Цікава, а чым унікальна беларуская мова?..

Факт першы

Даследванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных.

Факт другі

Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце.

Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!

Факт трэці

Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных.

Уся справа ў простых сказах, выразных словах, ды той жа мілагучнасці. Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці.

Да роздуму…

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзесят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле, у якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты.

Вядома, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення…Гэта нагода суайчыннікам задумацца аб лёсе і матчынай беларускай мовы,  каб  яна, мілагучная, меладычная, багатая, ніколі не трапіла ў спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць ужо заўтра.

Чытайце, слухайце, захапляйцеся!
Вершы сапраўды пранікліва цудоўныя, чуллівыя, глыбокія! Як і мы – БЕЛАРУСЫ.

Views: 15