Сіла нашага народа заўсёды была звязана з роднай зямлёй,
з роднай прыродай: пакуль жыве зямля, прырода, жывём і мы.
Трэба памятаць пра гэта.
9 кастрычніка супрацоўнікамі бібліятэкі імя К. Маркса на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва” правялі літаратурны вечар “Пакуль зямля твая жывая, і ты жывы”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Пысіна.
Прысутныя даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка, які нарадзіўся на Магілёўшчыне, паглядзелі відэаролікі, паслухалі вершы і самі прачыталі творы Аляксея Пысіна, бо яму ўдавалася ўсё: і ўспаміны аб цяжкіх дарогах вайны, і пра сяброў-франтавікоў, і грамадзянская лірыка. Адна з прысутных расказала пра знаёмства з Аляксеем Васільевічам Пысіным.
Літаратурны вечар скончыўся і прысутныя не спяшаліся разыходзіцца, дзяліліся ўраджаннямі.
Views: 16