«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»

Паважаныя жыхары і госці горада!

25 лістапада 2020 года запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных творчасці класіка беларускай літаратуры – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду», якія адбудуцца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.

У гэты дзень кожны карыстальнік мае магчымасць:

  • пазнаёміцца з творамі пісьменніка на выставе-трансформеры «Зачараваны мастацтвам і любоўю»;
  • стаць удзельнікам акцыі «Вазьмі Караткевіча з сабой» – ўзяць кнігу Караткевіча, каб з задавальненнем прачытаць або перачытаць;
  • згуляць у гульню-пазл «Сабяры назвы твораў»;
  • паглядзець відэафільм «Глядзім Караткевіча разам» ў фае бібліятэкі;
  • наведаць «сеанс» аudio-video-relax(а) «У.С. Караткевіч. Жабкі і чарапаха»;
  • наведаць майстар-клас па вырабу закладкі «Чытаем беларускае» і атрымаць яе ў падарунак.

На сайце ўстановы кожны жадаючы можа пазнаёміцца:

  • з віртуальнай выставай «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!»;
  • з цыклам бібліяграфічных дапаможнікаў пра жыццё і творчасць пісьменніка бібліятрансформер «У. Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду».

Тэлефон для даведак: 71-25-78

(вул. Першамайская, 30)

Views: 15