Аudio-book «Жабкі і чарапаха»

Сябры!

У гонар 90-гадовага юбілея цудоўнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча запрашаем вас праслухаць audio-book «Жабкі і чарапаха».

Адзін з лепшых і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу – Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе яму магло б споўніцца 90 гадоў. Але лёсам яму было наканавана даволі кароткае зямное жыццё. Гэта, безумоўна, не азначае, што яно скончылася. Для асоб такога маштабу, як Уладзімір Караткевіч, Божы дар бессмяротнасці матэрыялізаваны яшчэ і ў творчай спадчыне пісьменніка. На гэты конт трапна выказаўся Васіль Быкаў: “Лепшыя з твораў Уладзіміра Караткевіча надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на яго тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім своеасаблівым бачаннем свету нараджаюцца нячаста.” І гэта сапраўды так.

Прапануем вашай увазе і ўвазе вашых маленькіх дзетак дзіўную, добрую казку з тонкім гумарам “Жабкі і чарапаха”. Спадзяёмся, што яна навучыць усіх дакрануўшыхся міласэрднасці.

Прыемнай казкі на добры адпачынак!

Views: 38