25 лістапада ў бібліятэцы адзначаўся дзень Уладіміра Караткевіча «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
У гэты дзень кожны карыстальнік бібліятэкі атрымаў магчымасць паглядзець відэафільм «Глядзім Караткевіча разам», пазнаёміцца з творамі пісьменніка, якія ёсць у фондах бібіліятэкі і былі прадстаўлены на выставе-трансформеры «Зачараваны мастацтвам і любоўю», прыняць удзел у акцыі «Вазьмі Караткевіча з сабой» (ўзялі кнігі Караткевіча, каб з задавальненнем прачытаць або перачытаць), наведаць майстар-клас па вырабу закладкі «Чытаем беларускае» і атрымаць яе ў падарунак і «сеанс» аudio-video-relax(а) «У.С. Караткевіч. Жабкі і чарапаха», а таксама згуляць у гульню-пазл «Сабяры назвы твораў».
Для тых, у каго не было магчымасці наведаць бібіліятэку ў гэты дзень, на сайце бібліятэкі можа пазнаёміцца з віртуальнай выставай «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!» і цыклам бібліяграфічных дапаможнікаў пра жыццё і творчасць пісьменніка -бібліятрансформерам «У. Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!».
Гл. болей: БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ!
Views: 12