Паважаныя чытачы, 2021 год у Беларусі абвешчаны Годам народнага адзінства. Згуртаванасць і згода, талерантнасць і паразуменне, павага адзін да аднаго – каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек незалежна ад палітычных поглядаў.
Дзеля таго, каб звацца грамадзянінам сваёй краіны і сынам свайго народа, патрэбна ведаць гісторыка-культурную, этнаграфічна-фальклорную і духоўную спадчыну сваёй краіны, трэба глыбей пазнаваць сваю Радзіму і самога сябе.
Да вашай увагі прапануем ілюстрацыйна-кніжную выставу «Мы – беларусы». Мы, беларусы, зямля і гісторыя, жаданне жыць пад мірным небам і быць шчаслівымі аб’ядноўваюць усіх нас. Мы моцныя і непераможныя, калі па-сапраўднаму адзіныя!
Выстава будзе дэманстравацца на працягу года з перыядычным абнаўленнем.
Бібліятэка-філіял №9 імя Я.Купалы (пр-т Дзімітрава, 55)
Views: 13