Іван Мележ пакінуў нашчадкам тое вечнае, бессмяротнае, што нарадзілася пад яго пяром. Дапытлівы і чулы, ён любіў жыццё і людзей, хацеў аддаць ім агонь сваёй душы і шчодрасць свайго вялікага сэрца.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Ён быў песняром палескай душы».
Іван Мележ – беларускі празаік, драматург, публіціст, лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць раманы, п’есы, апавяданні, навелы, дзённікі. Лепшыя яго творы сталі класікай нацыянальнай літаратуры. Талент Івана Мележа асобна раскрываецца ў трылогіі «Палеская хроніка», якая прысвечана жыццю сялян у пераломны перыяд гісторыі. Трылогія складаецца з трох раманаў «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). Гэтыя кнігі займаюць цэнтральнае месца на нашай выставе.
Хочацца пажадаць нашым чытачам, каб цікавыя мастацкія творы Івана Мележа былі запатрабаваны і захаплялі.
Выстава будзе дэманстравацца да 12 лютага.
Views: 13