«МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!»

21 лютага – не проста дата, гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Для ўіх жа беларусаў,  родная мова, гэта – беларуская мова – самая мелагучная, самая цудоўная і непаўторная.

17 і 18 лютага бібліятэкі горада запрашаюць магілеўчан прыняць удзел у святочным марафоне «МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!».
Праграма марафона ўключае розныя акцыі, конкурсы, турніры, гульні, гучныя чытанні беларускіх казак і іншае.

 Усе жадаючыя весела правесці час і ўзбагаціць свой слоўнікавы запас змогуць прыняць удзел у ФЛЭШ-БАТЛе «Хуткамоўкі. Чытаем РАЗАМ». Яны, спадзяемся, спадабаюцца ўсім без выключэння.

ЧЫТАЦКІ САЛОН «Смак роднай мовы» арганізуе гучныя інтэрактыўныя чытанні. У гэтыя дні мы будзем чытаць цудоўный творы беларускіх класікаў і не толька.

Што думаюць аб роднай мове сучасныя магілёўскія пісьменнікі раскрые БЛіЦ-РАНДЭВУ «Нашы пісьменнікі: Курс на МОВУ», дзе аўтары не толькі падзеляцца сваімі думкамі наконт роднай мовы, але і раскажуць пра свае перавагі ў галіне беларускай літаратуры.

На працягу марафона ў режыме ОНЛАЙН на акаунтах бібліятэк можна будзе разгадаць крыжаванкі, пагуляць у гульні «Што ты ведаешь пра мову?» і іншае.

Ну і, вядома, усіх чытачоў чакае шмат цікавых кніг. «Буцік лепшых беларускіх кніг» прапануе да ўвагі самыя чытаемыя кнігі беларускіх аўтараў, запросіць адкрыць для сябе новых сучасных аўтараў, якіх з поспехам чытаюць не толькі ў Беларусі, але і за межамі.

Адным словам, ЗАПРАШАЕМ УСІХ АДЗНАЧЫЦЬ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ РАЗАМ З НАМІ,
і не проста адзнацычь, а пачаць ганарыцца, натхняцца і, па магчымасці, часцей
РАЗМАЎЛЯЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ!

З мерапрыемствамі можна пазнаёміцца тут.

Просмотров: 40