Iнтэрактыўня чытаннi «Беларусь у фантастычных апавяданнях»

18 лютага цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрасіла да сябе ўдзельнікаў інтэрактыўных чытанняў «Беларусь у фантастычных апавяданнях» (па кнізе Яна Баршчэўскага).

На сустрэчы прысутнічала магілёўская мастачка Людміла Баглей. Яна з дзяцінства любіць чытаць і маляваць. І вось, праз гады, зноў адкрыла для сябе цудоўны свет творчасці. І як першая спроба алоўка — малюнкі да зборніка беларускіх легенд Яна Баршчэўскага. На гэтую творчую працу яе натхнілі містычныя гісторыі кнігі.

Кніжная ілюстрацыя па сваёй сутнасці дзіўная, спалучае ў сабе свет малюнка і свет кнігі, тэксту. І як лічыць Людміла, любая творчасць — свет, у якім, дзе рэальнасць, а дзе выдумка — кожны вызначае для сябе сам.

Малюнкі Людмілы Баглей па творах Яна Баршчэўскага, якія экспанаваліся ў вокнах бібліятэкі, далі старт інтэрактыўным чытанням у лістападзе 2020 года.

На сустрэчу завітаў і сам пан Завальня. Ён з задавальненнем слухаў аповеды прысутных і глядзеў відэаролікі ўдзельнікаў інтэрактыўных чытанняў.

Паглядзець відэаролікі ўдзельнікаў інтэрактыўных чытанняў можна на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках па хэштэгу #карлмарксрекомендует.

Views: 15