“СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”

…Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу – мову ,
Бо яна – жыцця зачын
І пачатак песні новай.
Я. Сіпакоў

 

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень адыгрывае вялікае значэнне для нашай нацыі. Нам у спадчыну засталася ўнікальная беларуская мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Для тых, хто жадае далучыцца да папуляцыі беларускай спадчыны і роднай мовы, запрашаем наведаць выставу–інсталяцыю “Смак беларускай мовы”, якая арганізавана ў чытальнай зале бібліятэкі. Для наведвальнікаў прапануюцца кнігі беларускіх пісьменнікаў на аформленай тэматычнай паліцы “Роднай мовы пералівы”. Таксама можна пазнаёміцца з літаратурай і атрыбутамі беларускай народнай творчасці і культуры.

За мудрым, вечным і цікавым родным словам запрашаем ў бібліятэку!

Выстава будзе дзейнічаць да 24 лютага.

Views: 40