Audio-video relax “Песні Белай Зямлі”

17 лютага, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшоў аudio-video relax “Песні Белай Зямлі”.

Звернемся да лічбаў… Вядома, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6 000 моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення… Гэты лёс можа чакаць і нашу матчыну беларускую мову. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць 60% жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23%. Між тым беларуская мова лічыцца адной з самых мілагучных і лексічна багатых моў свету (у літаратурнай мове налічваецца каля 250-500 тысяч слоў, а ў дыялектнай – каля 2 мільёнаў). Гэта нагода суайчыннікам задумацца аб лёсе роднай мовы…

На працягу ўсяго дня на мерапрыемства прыходзілі людзі ўсіх узростаў: і маленькія, і сталыя. Аповяд пра малавядомыя асаблівасці беларускай мовы і пранікліва цудоўныя, чуллівыя, глыбокія вершы лірычнага audio-book(а) “Песні Белай Зямлі” не заставілі ніводнага слухача абыякавым. Слухалі, захапляліся, размаўлялі, спрэчваліся, рабілі вынікі…

Views: 13