Сябры!
5 сакавіка спаўняецца 125 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы. Святкуем гэтую дату і шчыра запрашаем вас на сумеснае праслухоўванне audio-book(а) «Дыпламаваны баран».
Беларуская літаратура багатая на таленавітыя асобы, але і сярод іх творчая індывідуальнасць Кандрата Крапівы ўзвышаецца велічна, непаўторна, ярка. Кaндpaт Кaндpaтaвiч Атpaxoвiч (сапраўднае імя) — бeлapycкi пicьмeннiк, пaэт, caтыpык, дpaмaтypг, пepaклaдчык, гpaмaдcкi дзeяч…
Прывядзём некаторыя цікавыя факты з жыцця пісьменніка:
- Аднойчы Кандрат Крапіва , ходзячы па вёсцы, убачыў прымацаваную на сцяне газету “Савецкая Беларусь”. Спыніўся, пачаў чытаць. Тэксты юнаку спадабаліся… Так, нечакана для самога сябе, ён вырашыў паспрабаваць свае здольнасці на літаратурнай ніве.
- Кандрат Крапіва заўсёды вельмі шмат пісаў і нібы жыў па дэвізу «ні дня без радка». Аднак ён ніколі не казаў нават самым блізкім людзям, што канкрэтна ён піша. Напрыклад, свой твор «Брама неўміручасці» пісьменнік пісаў амаль 6 гадоў. І ўвесь гэты час ніхто не ведаў, над чым ён працуе.
- Кандрат Крапіва ніколі не запісваў адрасы і тэлефоны, не вёў штодзённік. Усё самае важнае захоўвалася ў яго памяці. У старасці ў пісьменніка сур’ёзна пагоршыўся зрок, што адбівалася на яго рэдактарскай дзейнасці. Але ж, на дзіва, ён захаваў у сваёй памяці ўсе значэнні, дыялектныя варыянты і паходжанне беларускіх слоў са слоўнікаў і рэдагаваў слоўнікі проста па памяці.
- Акрамя літаратуры, быў у Кандрата Крапівы і іншы запал — шахматы. Па ўспамінах блізкіх, за шахматнай дошкай ён мог праседжваць шмат гадзін запар. У яго быў нават адмысловы набор шахмат, выразаных з вельмі рэдкай пароды дрэва.
- Пісьменнік часта рабіў нататкі. За ўсё жыццё ў яго назбіралася вельмі шмат нататнікаў. Часцей за ўсё гэта былі дарожныя нататкі або цытаты. Кандрат валодаў вельмі прыгожым роўным почыркам і ніколі не рабіў на палях ні пазнак, ні малюнкаў.
Кандрат Крапіва ўзбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі. Байкі – вяршыня шматграннай паэтычнай творчасці К. Крапівы. Мінуў не адзін дзесятак год з часу іх напісання, а яны і сёння захапляюць сваёй мудрасцю, прыгажосцю, свежасцю мастацкіх форм і мовай.
На гэты раз прапануем вам усміхнуцца і паразважаць
над байкай Кандрата Крапівы“Дыпламаваны баран”.
Ці не нагадвае вам гэтая жывёла кагосьці з знаёмых?..
Views: 12