Літаратурная гасцёўня “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы”

Да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка

За сваё доўгае жыццё Кандрат Крапіва зрабіў нямала. Выдатнейшы драматург, аўтарытэтны тэарэтык літаратуры, вядомы вучоны-мовазнаўца… Ён і ў паэтычных жанрах дасягнуў значных поспехаў. Яго сатырычныя творы яшчэ і сёння нясуць у сабе зарад актуальнасці, а байкі вядомы ва ўсім свеце.

23 сакавіка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшла літаратурная гасцёўня “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы” для навучэнцаў 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва”. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, праслухалі байкі ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі і самі прачыталі байкі Крапівы.

На працягу мерапрыемства дзейнічала выстава “Творца ў часе і па-за часам”, на якой былі прадстаўлены творы Кандрата Крапівы і кнігі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Views: 14