Кніга – гэта той агеньчык, які сагравае душу ў любую непагадзь і завею жыцця, тая вясёлка, якая размалёўвае ў яркі колер шэрасць дзён. І той шчаслівы, хто зведаў гармонію з кнігай, хто завёў шчыльнае сяброўства з ёй на ўсё сваё жыццё.
І я жадаю ад душы:
Сябруйце ўдзячна з ёй, натхнёна.
Разумным, светлым, вечным жыць –
Што больш каштоўнае сягоння?
М.Пазнякоў
На абанеменце аформлена кніжная выстава “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.
Да ўвагі чытачоў прадстаўлены кнігі наступных аўтараў: Ж. Усцінавай, Я. Конева, М. Башлакова, В. Праўдзіна, А. Клышкі, А. Бутэвіча і іншых.
Прапанаваныя выданні да спадобы любому чытачу, тут ёсць дэтэктывы, раманы, аповесці, вершы, тут кожны можа выбраць кнігу па душы.
Выстава будзе дэманстравацца да 31 сакавіка.
Views: 21