Якуб Колас – знакавае імя для нашай краіны, яе гісторыі, культуры і найперш – літаратуры. Вялікі паэт і празаік, ён сваім жыццём, працаю і змаганнем паказаў свету, хто такія мы – беларусы. Любоў народная – той абярэг, які ўзвышае, славіць і ахоўвае яго ў вечнасці, як жывога.
З 1964 года наша бібліятэка з гонарам носіць імя народнага пісьменніка. Пры бібліятэцы працуе імідж-праект “Не змоўкне голас песняра”. Так, у рамках праекта на абанеменце арганізавана персанальная выстава “Якуб Колас – наш гонар, надзея і слава” з раздзеламі: “Старонкі жыцця”, “Свайму народу песень дар”, “А на зямлі яго не згасне свет”. На выставе прадстаўлены кнігі: аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, казкі, п’есы, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы пісьменніка, якія ўзбагачаюць нас вопытам і ведамі ўважлівага даследчыка чалавечай душы, натхненыя песняром роднай прыроды, гарачага патрыёта. Яны вучаць шанаваць і берагчы родную зямлю, родную мову, родную культуру.
Дапаўненнем да кніг з’яўляюцца фотаздымкі пісьменніка ў розныя перыяды жыцця і творчай дзейнасці.
Асаблівую цікавасць выставе надаюць кнігі “І бачу пройдзеныя далі…” і “Я. Колас. Сымон Музыка. Без цэнзуры”, падораныя ўнучкай Я. Коласа – Верай Міцкевіч, з імянным подпісам.
Выстава будзе дэманстравацца да канца года.
Views: 12