ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
З гэтай нагоды ў рамках фолк-акцыі “Ведай нашых !” ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава, на якой прадстаўлены выданні аб беларускіх асветніках і першадрукарах – Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Сымоне Полацкім і інш.
Высокамастацкія і добраілюстраваныя кнігі дазволяць пашырыць веды пра кнігадрукаванне, першадрукара і яго паслядоўнікаў у выдавецкай справе Беларусі.
Выстава будзе дзейнічаць да 10 верасня.
Views: 12