Паважаныя сябры!
З 3 па 5 верасня мы запрашаем вас на ФОЛК-акцыю «Ведай нашых!», якая пройдзе ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.
Прыняць удзел у святкаванні зможа кожны жадаючы як у рэжыме OFF-line, так і ў рэжыме ON-line!
У бібліятэках горада будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя выставы і прагляды літаратуры, гульні, конкурсы.
Для тых, хто далучыцца да нас у віртуальнай прасторы, пройдуць: web-гульні па-беларуску, пазнавальныя відэа-ўрокі і інфагіды.
Для фотааматараў будзе арганізавана сеткавая акцыя «#БУКЛУК_КНІГА_НАТХНЯЕ-2021» у сац. сетках «Вконтакте» і «Instagram», дзе трэба будзе прымяніць не толькі навыкі фатографа, але і праявіць свае творчыя здольнасці.
Пазнаёміцца з Short-listом пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2021 можна будзе на блогу ўстановы «Свой кніжны».
А хэдлайнерам нашай праграмы стане анлайн-прэзентацыя патрыятычнага праекта «Бібліятэчны трыб’ют», якая пройдзе на Instagram-акаунце – public_libraries_mogilev.
І, вядома ж, як заўсёды, за самым цiкавым можна сачыць у FOTOдзённiку #ФОЛКакцияЗнайНаших у сац. сетках «Вконтакте» і «Instagram».
Давайце правядзем час з беларускай кнігай!
Views: 10