Гульня-падарожжа “Слова роднае, жывое, гаваркое”

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Cа мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне…

Янка Купала “Роднае слова

 

5 верасня – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

3 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса для навучэнцаў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Магілёва” была падрыхтавана гульня-падарожжа “Слова роднае, жывое, гаваркое”.

Удзельнікам прыйшлося зрабіць падарожжа з прыпынкамі, на якіх іх чакалі розныя тэматычныя віктарыны, загадкі, гульні.

Юнакі і дзяўчынкі прыемна правялі час, было весела і цікава. Кожны пакідаў гульню ў добрым настроі.

Views: 26