«З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ ЖЫВЁМ»

 IV КУПАЛАЎСКІЯ ЧЫТАННІ Ў МАГІЛЁВЕ

Ужо стала добрай прыгожай традыцыяй праводзіць у нашай установе Купалаўскія чытанні. І, вядома, штогод праходзяць яны ў бібліятэцы-філіяле № 9 , якая і носіць імя класіка беларускай літаратуры – Янкі Купалы.

17 верасня 2021 г. запрашаем усіх зацікаўленых асоб прыняць удзел у ЧЫТАННЯХ, якія пройдуць пад назвай «З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ ЖЫВЁМ», і будуць прысвечаны Дню і Году народнага адзінства, а таксама пяцігоддзю з дня прысваення бібліятэцы імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Ва ўсіх прысутных будзе ўнікальная магчымасць сустрэцца з вядомымі беларускімі паэтамі, набыць кнігі па цане выдавецтва, атрымаць аўтографы аўтараў.

У ПРАГРАМЕ ДНЯ:

  • прафесійна-творчая лабараторыя «Каб Беларусь жыла і працвітала – у народа ёсць Янка Купала»;
  • літаратурна-паэтычная гасцёўня «Справа прарока – жыве і сёння»;
  • творчая пляцоўка «Ад ідэі да паспяховай рэалізацыі»;
  • прэзентацыя кніжных выстаў: «Пакуль ёсць Купала – будзе народ», «Мы – беларусы».

Сярод удзельнікаў круглага стала: супрацоўнікі бібліятэк; выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Тарасенка Наталля Эдуардаўна; паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў; Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Бялова Вольга Юр’еўна; лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў – Кунцэвіч Віктар Іванавіч; удзельнікі тэатральнай студыі «У кропку!» ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1». У рамках мерапрыемства адбудуцца анлайн-гутаркі са спецыялістамі ДУА «Гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра» і ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”.

Пачатак у 11.00.

Уваход вольны.

Кантактная інфармацыя: 8 (0222) 78-46-45 (Таццяна Вітальеўна)

Views: 19