Сёння бібліятэка-філіял №9 імя Я. Купалы добразычліва сустракала ўдзельнікаў традыцыйных КУПАЛАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ, якія прайші ў чацвёрты раз і мелі назву «З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ ЖЫВЁМ».
ЧЫТАННІ былі прысвечаны Дню і Году народнага адзінства, а таксама пяцігоддзю з дня прысваення бібліятэцы імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Насычаная праграма і прыемны настрой удзельнікаў стварылі асобую атмасферу сённяшніх ЧЫТАННЯЎ.
З уступнымі словамі выступіла дырэктар установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва» Волкава Вольга Уладзіміраўна, якая зрабіла невялікі экскурс аб дасягненнях установы і падзялілася планамі на будычыню.
Анлайн-прывітанне зрабіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Тарасенка Наталля Эдуардаўна, якая павіншавала ўсіх удзельнікаў з Днём народнага адзінства і адзначыла значнасць Купалаўскіх чытанняў у прадвіжэнні ведаў аб сваім родным і непаўторным краі, тых людзях, якімі славілася і будзе славіцца Беларусь.
Цікавы вопыт работы па пулярызацыі творчасці беларускага песняра прадставілі ў межах прафесійна-творчай лабараторыі «Каб Беларусь жыла і працвітала – у народа ёсць Янка Купала» спецыялісты ДУА «Гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра» і ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска».
Творчую атмасферу і прыгажосць беларускага слова перадалі Члены ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Бялова Вольга Юр’еўна, Кунцэвіч Віктар Іванавіч, удзельнікі тэатральнай студыі «У кропку!» ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1».
Загадчыца бібліятэкі Мядзведзева Таццяна Вітальеўна правяла пазнавальную экскурсію, дзе расказала пра сучасныя формы работы Ў папулярызацыі жыцця і дзейнасці Янкі Купалы , цікавыя зоны, напаўняльнасць сайта, а таксама прэзентавала кніжныя выставы: «Пакуль ёсць Купала – будзе народ», «Мы – беларусы».
Удзельнікі ЧЫТАННЯЎ адзначылі цэннасць практычнага вопыту, які набылі ў час мерапрыемства.
Views: 24