“Па дарозе ў Коласаў край”

11 лістапада ў рамках імідж-праекта “Не змоўкне голас песняра” для вучняў 1-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №28” было праведзена літаратурнае падарожжа “Па дарозе ў Коласаў край”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітага песняра Беларусі Я. Коласа. Таксама для дзяцей была прадстаўлена кніга “Якуб Колас. Вершы”.  Гэтая кніга – сапраўдная скарбонка ўспамінаў аб бесклапотным часе дзяцінства. Вучні з цікавасцю праслухалі гумарыстычны верш “Савось-распутнік”, які мае выхаваўчае значэнне, што за ўсiмi дрэннымi ўчынкамi абавязкова iдзе расплата. Пасля, вучні з захапленнем разглядвалі кнігі Я. Коласа.

Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца стварэнне ўмоў для паглыблення ведаў пра Якуба Коласа і садзейнічанне выхаванню патрыятызму.

У беларускай літаратуры тытул песняра справядліва носіць Якуб Колас.

Views: 26