Да 130 гадавiны з дня нараджэння Максiма Багдановiча.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч…
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім да зор?”

У нашым няпростым, вірлівым жыцці бывае цяжка знайсці хвіліну для прыгожага. Не заўсёды атрымліваецца скінуць з сябе цяжар штодзённага клопату, забыцца пра “сваркі і звадкі, боль і горыч” і проста азірнуцца навокал. Усміхнуцца, паглядзець у вочы адзін аднаму…

Сёння, 9 снежня, у дзень народзінаў Максіма Багдановіча, бібліятэкары прапанавалі моладзі  прыняць удзел у паэтычна-музычнай гасцёўні “Я хацеў бы спаткацца з Вамі… і паглядець на нашу краіну, на свет, на пачуцці вачыма паэта, аддаць даніну памяці яго таленту і жыццёваму подзвігу.

У сэрцы кожнага прысутнага зарадзіўся кавалачак Багдановічавай бязмернай любові да роднай зямлі, яе маляўнічай прыроды. Трапяткія адносіны паэта да жанчыны, маці зрабілі яго вобраз яшчэ больш прыцягальным для сучаснікаў, а бязмерная прага да жыцця выклікала толькі ўзвышаныя пачуцці.

Кароткі быў жыццёвы век паэта. Ён вымяраецца 25 гадамі. “А застаўся ён у нашых душах …” на стаходдзі. І гэта памяць нашчадкаў – самае галоўнае для творцы.

Views: 32