“МОЙ РОДНЫ КУТ…”
Ёсць людзі, пра якіх нельга гаварыць без хвалявання і сардэчнай удзячнасці за тое, што яны зрабілі ў жыцці. Такім чалавекам з’яўляецца Якуб Колас — выдатны паэт, празаік, драматург. Беларускі народ па праву ганарыцца сваім Песняром, які прынёс нашай літаратуры сусветную славу. Калі мы пачынаем чытаць творы Якуба Коласа, нас заўсёды ахоплівае нейкае асаблівае пачуццё. Здаецца, мы прыйшлі ў госці да вельмі блізкага і роднага чалавека, які нас любіць і паважае.
19 студзеня ў рамках імідж-праекта “Не змоўкне голас песняра” для вучняў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа №17” была праведзена інтэлектуальная гульня “Мой родны кут…” па паэме Я. Коласа “Новая зямля”. Праз гульню вучні змаглі праверыць, наколькі ўважліва чыталі яны гэты твор. Была арганізавана кніжная выстава “І сёння з намі Якуб Колас”, дзе прапаноўваліся для азнаямлення і чытання творы Песняра, выданні з літаратурнымі даследаваннямі яго творчасці. А з відэаэкрана на падлеткаў задуменна глядзеў Якуб Колас.
Views: 59