Запрашаем да супрацоўнiцтва!

 Паважаныя кіраўнікі і выхавацелі дзіцячых садкоў!

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Але нельга прымусіць любіць Радзіму, навакольны свет, быць добрымі і памяркоўнымі. Самыя галоўныя жыццёвыя каштоўнасці можна выхаваць.Таму вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, любові да роднай краіны, раскрыць багацце і непаўторнасць роднага краю, своеасаблівасць народых традыцый, а галоўнае веданне беларускай мовы. Кніга пры гэтым – найлепшы памочнік, а бібліятэка – пляцоўка для першых крокаў па-беларуску.
І менавіта з гэтай мэтай мы распрацавалі праект “Першыя крокі па-беларуску”, які складаецца з шэрагу мерапрыемстваў: гутаркі; чытанне твораў; хуткагаворкі; завучванне на памяць невялікіх вершаваных твораў; дыдактычныя і рухомыя гульні; тэатралізацыя; творчыя заняткі.
У выніку, дзеці павінны адчуць сябе неад’емнай часткай гэтай прыгожай зямлі і цудоўнага народа, цікавасць да гучання роднага слова.

Запрашаем усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва.

Наладзіць сувязь магчыма па тэлефоне: 42-88-04

Views: 42