Запрашаем наведаць выставу “Палёт у свет цікавых кніг”

Кніга вельмі старажытная крыніца ведаў, дзякуючы якой чалавек спазнае свет яшчэ з ранняга дзяцінства. Кніга выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці як хобі, якое будзе існаваць заўсёды, незалежна ад новых вынаходак і адкрыццяў.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу Палёт у свет цікавых кніг”, дзе кожны можа пазнаёміцца з творамі сучасных аўтараў.

            Адкрыйце для сябе творы пісьменнікаў, якіх Вы, напэўна, яшчэ не чыталі.

Выстава будзе дэманстравацца да 22 лютага.

Views: 33