CУСТРЭЧА З МІКАЛАЕМ САЛАЎЦОВЫМ

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбылася творчая сустрэча з самабытным беларускім паэтам Мікалаем Салаўцовым.

Мікалай Іванавіч Салаўцоў нарадзіўся ў весцы Красавічы Клімавіцкага раёна 30 снежня 1937 года. Усё сваё жыццё Мікалай Іванавіч плённа працаваў, за што і мае шмат узнагарод, у тым ліку і нагрудны Ганаровы Знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”.

Зараз Мікалай Іванавіч піша вершы, якія друкуюцца ў зборніках, часопісах і газетах. У 2019 годзе выйшла яго кніга для дзяцей “Нябесныя арэхі”, у 2021 годзе Мікола Салаўцоў выдаў кнігу “Мае гады –жыцця плады”. І вось напачатку 2022 года выйшла яго новая кніга “Люблю лясы мядовыя – дзе пчолкі чарнабровыя”.

Мікалай Іванавіч правёў аўтограф-сесію і зрабіў шчодры падарунак для чытачоў: перадаў у фонд бібліятэкі свае кнігі.

Калектыў бібліятэкі вельмі ўдзячны Мікалаю Іванавічу Салаўцову за цікавую сустрэчу і за кнігі, якія папоўняць наш фонд.

Views: 170