21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта не проста чарговая каляндарная дата, а вялікае свята для ўсіх краін і народаў.
Для ўсіх беларусаў, родная мова, гэта – беларуская мова – самая мілагучная, самая цудоўная і непаўторная.
З 15 па 21 лютага бібліятэкі горада запрашаюць магіляўчан прыняць удзел у АДЗІНЫМ ЭТНА-ТЫДНІ «МОДА НА МОВУ!», які пройдзе ў фармаце Оnline і Offline.
Насычаная праграма уключае розныя марафоны, конкурсы, LIT-пленэры, гульні, кніжныя чэленджы, тэсты і шмат іншага.
Адным словам, ЗАПРАШАЕМ УСІХ АДЗНАЧЫЦЬ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ РАЗАМ З НАМІ,
і не проста адзнацычь, а пачаць ганарыцца, натхняцца і, па магчымасці, часцей
РАЗМАЎЛЯЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ!
Views: 230