Кніжныя выставы да Міжнароднага дня роднай мовы

«Роднае слова – гэта першая
крыніца, праз якую мы пазнаём
 жыццё і акаляючы нас свет»
Я. Колас

Нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

Родная мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць патрыётамі сваёй краіны. 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы – гэта дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і размаўляць па-беларуску.

Да свята мовы ў чытальнай зале бібліятэкі для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту арганізаваны кніжныя выставы «Роднай мовы пералівы», «Любімыя сэрцу словы», на якіх прадстаўлены народныя казкі, вершы, апавяданні вядомых аўтараў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Пазнякова, В. Віткі і інш.

Для дарослага чытача арганізавана падборка літаратуры сучасных аўтараў «Чытаем сёння беларускага аўтара».

Выставы будуць дзейнічаць да 28 лютага!

Views: 71