15 лютага ў рамках Адзінага этна-тыдня «Мода на МОВУ!» для вучняў 2 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Могілёва» была праведзена гульнявая праграма «Падарожжа па беларускіх казках». Праграма была насычанай. Гучала беларуская народная казка «Не сілай, а розумам». У працэсе гутаркі вучні пазнавалі новыя беларускія словы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачных віктарын. Пазнаёміліся з кнігамі выставы «Роднай мовы пералівы». Асабліва ім спадабалася інсцэніраваць казку «Муха-пяюха».
Мерапрыемства прынесла карысць і асалоду маленькім беларусам.
Views: 52