Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова ‒ душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў. Жыве мова ‒ жыве народ. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

18 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса праходзілі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове. На літаратурныя забавы «Адчыні для сябе беларускую кнігу» да нас прыйшлі вучні ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Магілёва». Дзеці размаўлялі на беларускай мове, з задавальненнем адказвалі на пытанні, нагадвалі забаўлянкі, песні, загадкі. Дзеці цікава і пазнавальна правялі свой час.

У дзіцячай зале вольнага часу і творчасці арганізавана кніжная выстава «Адкрый для сабе беларускую кнігу», на якой юныя чытачы могуць пазнаёміцца з кнігамі сучасных беларускіх аўтараў і з беларускімі казкамі.

Выстава падрыхтавана з дапамогай прыгожых, маляўнічых дзіцячых кніг і будзе дэманстравацца да 28 лютага.

Views: 50