Урок мовазнаўства “З крыніц адвечнай прыгажосці”

З крыніц адвечнай прыгажосці

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў
Ты выткана, дзiўная родная мова.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова жыве ў школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, мова гучыць з тэлеэкранаў і нібыта адчуваецца ў генах людзей, якiя перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.

18 лютага ў рамках этна-тыдня “Мода на Мову!” быў праведзены ўрок мовазнаўства “З крыніц адвечнай прыгажосці” для вучняў 1-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №28”. Дзеці з задавальненнем праслухалі беларускую народную казку “Недалекатны сын”, пазнаёміліся з новымі для сябе словамі, прымалі ўдзел у конкурсах: “Якія адгадкі на гэтыя загадкі?”, “Перакладчыкі”, “Кот у мяшку”, “Скорагаворкі”, “Словаведы”. Для іх быў падрыхтаваны агляд “Літаратурныя прысмакі”.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Views: 20