Да Міжнароднага дня роднай мовы

Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе” і густое “чаго”
П. Панчанка

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

18 і 21 лютага сярод чытачоў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса прайшоў інтэрактыў “Каб мова беларуская гучала”. Да гэтай падзеі была прымеркавана крыжаванка “У родным слове – цэлы свет”, таксама гульня “перакладчык” і інтэрактыў “Знаёмства з кнігай”.

Чытачы адказвалі на пытанні крыжаванкі, адгадвалі загадкі–жарты, перакладалі словы на беларускую мову, зачытвалі цікавыя выказванні з кніг. У канцы мерапрыемства кожны напісаў любімае, прыгожае беларускае слова і пазнаёміў з ім прысутных.

У чытальнай зале і фае бібліятэкі былі арганізаваны кніжныя выставы: выстава-панарама “Каб мова беларуская гучала” і выстава-парада “Беларуская кніга: рэпертуар для моднага чытання”. На выставах прадстаўлена літаратура, прысвечаная беларускай мове. Гэта і беларускі фальклор, асветнікі Зямлі беларускай, а таксама лепшыя творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў, розныя віды слоўнікаў, даведнікаў, вучэбных дапаможнікаў і iнш.

 Любіце і шануйце родную мову!
Няхай гучыць беларускае слова!

 

 

Views: 55