23 лютага ў ДУА «СШ № 19 г. Магілёва» прайшоў лінгвістычна-паэтычны экскурс «Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова». Навучэнцы 5 «Б» класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, з сучасным станам моў у свеце, а таксама з цікавымі, выключнымі фактамі пра ўнікальную беларускую мову. Прынялі дзеці ўдзел у віктарынах і моўных гульнях з салодкімі прызамі; адкрылі для сябе забаўныя, і вельмі прыгожыя беларускія словы; чыталі вершы, а напрыканцы глядзелі аўдыёбук па твору беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Незвычайны экскурс так захапіў навучэнцаў, што нават званок на перапынак застаўся незаўважаным.
Views: 24