Літаратурная гасцёўня “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы”

16 сакавіка ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса ў рамках інфармацыйна-пазнавальнага клуба “Рамантыкі” прайшла літаратурная гасцёўня “Таямніцы неўміручасці Кандрата Крапівы”.

Кандрат Крапіва — пісьменнік яркага таленту, выбітная постаць беларускай літаратуры. Уменне трапна прыкмячаць драбнюткія дэталі жыцця сучаснікаў дазволіла яму праявіць сябе ў якасці байкапісца і драматурга. Імкненне да ведаў дапамагло стаць перакладчыкам, рэдактарам, і ў выніку — акадэмікам.

Вядучая мерапрыемства — Клімава Святлана Віктараўна расказала ўдзельнікам клуба пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама прачытала байкі сатырыка.

Мерапрыемства скончылася праглядам відэароліка байкі “Дыпламаваны баран”.

Views: 45