Да дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Пысіна

22 сакавіка дзень нараджэння беларускага паэта, перакладчыка і журналіста Аляксея Васільевіча Пысіна.

Да гэтай даты сектар інфармацыйна-бібліяграфічнай работы ЦГБ імя К. Маркса падрыхтаваў зборнік твораў Аляксея Пысіна, прысвечаны г. Магілёву і яго наваколлю.

Для А. Пысіна Магілёўшчына стала акном, праз якое ён бачыў вялікі свет. Тэма «малой» Радзімы моцна гучала яшчэ ў самых першых вершах паэта («Магілёўскі шоўк», «Магілёўскія дзяўчаты» і інш.). Змест зборніка складаюць творы на беларускай мове і іх пераклад на рускую мову.

 

Views: 46