Інтэграваны ўрок “Сын свайго часу”

19 мая для вучняў 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа №17» быў праведзены інтэграваны ўрок «Сын свайго часу» у рамках праекта “Учебный День в библиотеке”,прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа, народнага паэта Беларусі, імя якога носіць бібліятэка.

Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам, які прайшоў Я. Колас, з яго творчасцю, якая мела выключна вялікае значэнне для развіцця беларускай савецкай літаратуры. Сваімі раманамі, аповесцямі і апавяданнямі, паэзіяй і публіцыстыкай ён узняў беларускую літаратуру да ўзроўню сусветнай класікі, зрабіў яе здабыткам не толькі беларускага, але і замежнага чытача. Ён лічыў, што  найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У ёй адлюстроўваецца гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў…

У заключэнні кожны прайшоў праверачны тэст «Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа».

Views: 54