8 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі з школьнага лагера ДУА «Гімназія № 6» завіталі да нас на інтэрактыўную гульню «Роднай мовы пералівы». Усе ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Я.Купалы і Я. Коласа, якія ў гэтым годзе з’яўляюцца юбілярамі.
Дзеці прадэманстравалі свае здольнасці ў веданні роднай мовы, удзельнічалі ў гульнях: «Складзі прыказку», «Беларускае лато», «Паспрабуй перакладзі», спаборнічалі ў конкурсах: «Ехалі з горкі скарагаворкі», «Беларускія загадкі», «Канструктаванне слоў», «Літара заблудзілася» і вывучалі новыя беларускія словы.
Усе дзеці прынялі ўдзел у «Вандроўцы па Беларусі» і паказалі свае веды па гісторыі і геаграфіі нашай краіны.
Малайцы! Бібліялета працягваецца! Хутчэй у бібліятэку!
Views: 24