«Літаратурная старонка»
да 105-годдзя з дня наражэння
Янка Брыль – народны пісьменнік Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру: апавяданні, навелы, нарысы.
На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса арганізавана кніжная выстава «Яшчэ раз пра вечнае». Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах: «Муштук і папка», «Птушкі і гнёзды», «Вячэрняе», «Пішу як жыву» і іншыя кнігі.
А для тых, хто не можа наведаць бібліятэку, мы падрыхтавалі інтэрактыўны плакат аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Усіх наведвальнікаў нашага сайта запрашаем пазнаёміцца з інтэрактыўным плакатам “Янка Брыль”.
Views: 136