Сябры!
З 2 па 4 верасня запрашаем вас адсвяткаваць ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА разам з намі!
У рэжымах OFF/ON-line ў бібліятэках горада будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя выставы і прагляды літаратуры, гульні, конкурсы і шмат цікавасцей, прысвечаных святу роднага слова.
Старт святочнай акцыі дасць 2 верасня ЦГБ імя К. Маркса з прэзентацыяй інтэрактыўнай аконнай выставы “Падарожжа да вытокаў”, якая прысвечана 140-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа (вул. Першамайская, 30).
Дзіцячая бібліятэка-філіял №9 з 2 па 4 верасня запрашае ўсіх на культуралагічную акцыю “З вытокаў роднай мовы”.
4 верасня бібліятэка-філіял №6 (пр-т Шміта, 28) чакае ўсіх на інтэрактыўнай пляцоўцы “Беларускі хутарок”, у дзіцячай бібліятэцы-філіяле №2 (вул. Цыялкоўскага, 10) для знаўцаў беларускай мовы пройдзе інтэлектуальны бой “Вытокі роднай мовы”, а 5 верасня ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 будзе арганізавана акцыя “Чытаем хуткамоўкі разам” і інш.
Для тых, хто далучыцца да нас у віртуальнай прасторы, пройдуць: web-гульні па-беларуску, пазнавальныя відэа-агляды, інфагіды.
3 і 4 верасня адбудзецца анлайн-прэзентацыя інфармацыйнай рубрыкі «Я&Я» (да 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа) і БД «Славутыя на ўсе вякі» (першадрукары Магілёўшчыны), якая пройдзе на instagram-акаўнце ўстановы – public_libraries_mogilev.
І, вядома ж, як заўсёды, за самым займальным можна сачыць у FOTOдзённіку #BIBLIOСвятароднагаслова ў сац. сетках “Вконтакте” і “Instagram”.
Падрабязней аб свяце гладзі тут.
Views: 90