Кніжная выстава «Жыццё ў паэзіі»

Ёсць у свеце планета Зямля.
Ёсць на Зямлі той краіна адна,
А ў той краіне – прыстанішча, дзе
Сэрца званчэйшыя песні вядзе.
Максім Танк

Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры.

Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт- наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

17 верасня 2022 года Максіму Танку споўнілася б 110 гадоў. Да юбілею паэта на абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса аформлена кніжная выстава «Жыццё ў паэзіі», прысвечаная жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Запрашаем усіх аматараў беларускай кнігі!

Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

 

Views: 27