Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа бібліятэка прапануе кніжную экспазіцыю «І сёння з намі Колас і Купала».
З імёнамі Купалы і Коласа звязана адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.
Запрашаем чытачоў бібліятэкі пазнаёміцца з прадстаўленай шматграннай спадчынай славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.
З матэрыяламі экспазіцыі можна пазнаёміцца на працягу верасня.
Views: 46