Штогод у першую нядзелю верасня ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, і з 2 па 4 верасня ва ўстанове культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” адзначалася “Свята роднага слова”.
Да гэтай знамянальнай даты ў вокнах бібліятэкі ў рамках крэатыў-праекта “Арт-акно як аб’ект культурнай прасторы бібліятэкі” ўвазе магіляўчан і гасцей нашага горада арганізавана інтэрактыўная выстава “Падарожжа да вытокаў”, прысвечаная 140-гадоваму юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На выставе можна ўбачыць інтэрактыўныя плакаты, прысвечаныя дзяцінству і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
2 верасня сярод навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва” адбылася прэзентацыя гэтай выставы.
Вучні даведаліся, чаму дадзеная выстава з’яўляецца інтэрактыўнай. Для таго, каб больш падрабязна пазнаёміцца з ёй, трэба зайсці на адпаведную рубрыку сайта ўстановы, знайсці інфармацыю пра класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа, паднесці свой гаджэт і прасканіраваць QR-код.
Пра Янку Купалу можна знайсці шмат цікавых фактаў. Пра жыццё і творчасць беларускага песняра на сайце бібліятэкі-філіяла №9, якая носіць імя Янкі Купалы, паглядзець трайлер гістарычнай драмы «Купала», якая апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прачытаць творы Я. Купалы, ушанаваць памяць паэта, паглядзець фота пісьменніка, зазірнуць у гісторыю сям’і Янкі Купалы, паглядзець спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, прасканіраваць QR-код і апынуцца ў сценах джяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы і шмат інш.
Пра Якуба Коласа можна знайсці і прачытаць паэму «Новая Зямля» i адшукаць рыфмаваныя рэцэпты, прасканіраваць QR-код і перанесціся ў віртуальны музей Якуба Коласа, знайсці творы Заіра Азгура і выступленні Ларысы Александроўскай, знайсці той самы верш пра колас і прачытаць яго, знайсці выказванні іншых сучаснікаў Я. Коласа аб ім, таксама знайсці творы Якуба Коласа ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса, сфатаграфавацца насупраць паліцы з кнігамі класіка і апублікаваць у сацыяльных сетках.
Яркім дадаткам выставы з’яўляюцца прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўленыя грамадскім аб’яднаннем магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая Майстэрня”.
Выстава будзе дэманстравацца да 13 верасня.
Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў свет інтэрактыву.
(вул. Першамайская, 30)
Views: 101