«Завуся я толькі Янка Купала»: літаратурная кампазіцыя да 140-годдзя Янкі Купалы

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці народа Янка Купала – выдатны пісьменнік, народны пясняр, класік беларускай літаратуры.

2 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва» прайшла літаратурная кампазіцыя «Завуся я толькі Янка Купала». Дзеці даведаліся аб нялегкім жыццёвым лёсе Янкі Купалы, чаму Янка Луцэвіч стаў звацца Янкам Купалам, пазнаёміліся з яго творчасцю, адказалі на пытанні крыжаванкі.

На мерапрыемстве гучалі вершы Я. Купалы «Мужык», «Сосны», «Спадчына».

Для ўсіх прысутных быў праведзены агляд літаратуры з кніжнай выставы «Паэт народны, паэт сапраўдны», на якой прадстаўлены кнігі з творамі пісьменніка.

Views: 39